Расклад летнiх рэкалекцый у Росi

Штомесячна ў рэкалекцыйным цэнтры “Дом міласэрнасці” будуць адбывацца 3-дзённыя духоўныя практыкаванні.

Чэрвень

  • 15–17 чэрвеня: “Бог так узлюбіў свет…” (Ян 3, 16), кс. Чэслаў Паўлюкевіч.
  • 22–24 чэрвеня: рэкалекцыі для сужэнстваў з малітвай аб дары патомства, кс. Чэслаў Паўлюкевіч.
  • 29 чэрвеня – 1 ліпеня: рэкалекцыі для мужчын, кс. Валерый Лісоўскі.

Ліпень

  • 13–15 ліпеня: “Бо калі вы будзеце дараваць людзям правіны іх…” (Мц 6, 14), кс. Мікалай Ціхановіч.
  • 20–22 ліпеня: “Калі хто не народзіцца згары, не можа ўбачыць Божага Валадарства” (Ян 3, 3), кс. Чэслаў Паўлюкевіч.
  • 27–29 ліпеня: “Да ацалення праз прабачэнне”, кс. Юзаф Ганьчыц.

Жнівень

  • 10–12 жніўня: “Не бойся, толькі вер…” (Мк 5, 36), кс. Юрый Кузьміч.
  • 24–26 жніўня: “Сем смяротных грахоў” (згодна вучэнню Айцоў Касцёла), кс. Аляксей Раманчук.

Пачатак рэкалекцый у 18.00. Заканчэнне – у 15.00.

Для ўдзелу ў духоўных практыкаваннях неабходна абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне: (8 029) 886-31-28. Па пытанні запісу просьба тэлефанаваць з панядзелка па пятніцу ў гадзінах: 11.00–12.00, 20.00–21.00.

Кс. Чэслаў Паўлюкевіч

Назад

Моя мама родила меня от женатого мужчины в 80-е.

Далее

Чтобы не убивать я убиваю!

  1. Алина

    Рось -святое место. Очень рада,что лето насыщенное будет;)))

Добавить комментарий для Алина Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Работает на WordPress & Автор темы: Anders Norén