TOTUS TUUS АБО ПАД ПЛАШЧОМ МАРЫІ

Я пісаў раней, як важна перажываць нашае жыццё ўнутры Марыі – у Яе Сэрцы, у Яе Ўлонні або ў Яе руках. Калі якая-небудзь з гэтых метафараў Табе вельмі блізкая, прымі яе як сваю. Аднак, я б хацеў прадставіць для разважання, асабліва малітоўнае разважанне, вельмі важную тэму наконт прасторы жыцця ва Ўлонні Марыі. Асаблівым чынам я хацеў бы звярнуць увагу жанчынаў, а асабліва маці. Вельмі часта ёсць так, што наступствы нашых грахоў, наступствы нашых выбараў руйнуць жыццё не толькі нашае, але таксама ператвараюць у бясконцае цярпенне жыццё нашых дзяцей. Прыціснутыя да сцяны, мы часам задумваемся над тым, ці ёсць якая-небудзь магчымасць прадухіліць пэўныя падзеі з мінулага. Калі мы молімся аб аздараўленні ранаў з мінулага, мы запрашаем Езуса, каб Ён прыйшоў у мінулае і аздаравіў або вызваліў ад злога духа тое, што здарылася ў нашым жыцці.


Я хацеў бы запрасіць усіх жанчынаў, усіх мамаў, да незвычайнай малітвы, якая з’яўляецца цалкавітым прысвячэннем Марыі свайго матчынага ўлоння. Спачатку, аднак, мы павінны ўсвядоміць сабе, што малітва знаходзіцца па-за часам і прасторай, таму што Бог ёсць па-за часам і па-за прасторай, Ён – вечны, тут і цяпер.
Вы дасканала ведаеце пра тое, што не заўсёды ў жыцці ўсё так, як бы мы хацелі. Не заўсёды было так, што дзеці, якія ў нас нарадзіліся, былі ў нашых марах, жаданыя і доўгачаканыя. Напэўна часта здаралася так, што яны былі – кажучы па-людзку – незапланаваныя і зачаліся выпадкова. Дзеці, якія прыходзяць у свет у такой сітуацыі вельмі часта абцяжараныя трыма зраненнямі, пра якія гаворыць прэнатальная псіхалогія – зраненнямі пустаты, бязвартасці і смерці. Карацей кажучы – выпадкова зачатая асоба адчувае сябе непатрэбнай. Складваецца ўражанне, што я не магу знайсці сябе ў гэтым свеце, што я ўвесь час недзе з боку і не магу стварыць глыбокіх адносінаў. Мяне суправаджае няспыннае перакананне, што мяне нельга любіць, што я з’яўляюся для кагосьці праблемай, а калі нехта са мной, то ў мяне неадольнае перакананне, што ён са мной толькі з-за літасці. Мне не хапае пачуцця годнасці самога сябе. Гэта наступствы адчування эмацыйнага непрыняцця (нават несвядомага) з боку мамы ці таты, якое вельмі часта запісана ў эмацыянальнай памяці дзіцяці.
Прэнатальная псіхалогія і медыцына гавораць пра тое, што з самага пачатку ў дзіцяці развіваецца эмацыянальная памяць, не рацыянальная, а менавіта эмацыянальная, гэта значыць, дзіця ня здольнае прыгадаць сабе канкрэтных падзеяў, затое з самага пачатку адчувае, што здарылася падчас дадзенай падзеі. Яно адчувае боязь і страх маці, адчувае непрыняцце бацькі, якое суправаджала яго існаванне. На працягу ўсяго жыцця яно ня здольнае гэтага назваць, але ў яго эмацыянальнай памяці запісана, што гэта праблема. Яго эмацыянальная памяць дакладна зарэгістравала атмасферу тых дзён: Праблема! Ціск! Страх! Што цяпер? Браць шлюб? Не браць шлюб? Ён мяне пакіне? Не пакіне мяне? Што скажуць бацькі, сям’я, сябры? Што цяпер? Мы збіраліся рабіць кар’еру, збіраліся працаваць, збіраліся з’ехаць, не можам! Дзіця ўсё гэта адчувае ва ўлонні сваёй мамы і ўсё гэта адкладваецца ў эмацыянальнай памяці. А як моцна параненыя дзеці, якія нарадзіліся, развіваючыся дзевяць месяцаў у трумне або на трумне, якім з’яўляецца ўлонне мамы, якая раней зрабіла аборт. Калі маці забівае такім чынам сваё дзіця, то яе ўлонне становіцца трумнай. Ці можна быць нармальным, калі дзевяць месяцаў расцеш у трумне, на могілках? Гэта вельмі паважная праблема.
Аднак не ўсё страчана! Вельмі істотна і цудоўна тое, што малітва мае моц павярнуць назад да таго моманту, калі ты нешта дрэнна зрабіла, калі зграшыла. Дзеля таго, каб праз заступніцтва Марыі Езус мог аздаравіць гэты момант зранення, якое паўплывала не толькі на Цябе, але таксама на дзіця, якое Ты насіла пад сваім сэрцам. Дзеля гэтага прысвячэння свайго ўлоння Маці Божай і просьбы аб тым, каб яно было прасякнута Беззаганным Улоннем Марыі, есць вельмі прыгожая малітва аздараўлення. Таму прасі, як можаш, уласнымі словамі: “Марыя, я прысвячаю Табе маё ўлонне. З самага пачатку, калі я была цяжарная маім дзіцём – якое цяпер можа мае сорак, пяцьдзесят год – я ведаю, што не было так, як бы я хацела. Гэта не была жаданая цяжарнасць, было шмат розных праблемаў, стрэсаў, страхаў, і ўсё гэта недзе адклалася ў маім дзіцяці. Але, Марыя, памятаючы, што малітва знаходзіцца па-за часам і па-за прасторай, я прысвячаю Табе маё ўлонне і прашу, каб Ты аздаравіла хвіліну зачацця і аздаравіла тыя дзевяць месяцаў, калі маё дзіця было ў маім улонні, а цяпер я аддаю яго Табе, каб яно развівалася ў Тваім Улонні на працягу дзевяці месяцаў. Няхай Тваё ўлонне прасяквае маё ўлонне, ачышчае, асвячае – яно цалкам належыць Табе, Марыя.»
Гэтая малітва дае вялікія плёны. Калі мама асвячае сваё ўлонне Ўлоннем Марыі, тады Марыя аздараўляе хвіліну зачацця. На дзевяць месяцаў Марыя як бы бярэ Твайго Сына, Тваю дачку, духоўным чынам у сваё Ўлонне і разам з Езусам – які ў гэтым выпадку, ў нейкім сэнсе, з’яўляецца братам блізнюком – прыгожа растуць на працягу часу цяжарнасці. У гэты час Марыя адорвае нас усімі ласкамі, якімі адорвала дзевяць месяцаў зачатага ў Яе Ўлонні Езуса. Кожная мама можа аддаць сваё дзіця з хвіліны зачацца ва Ўлонне Беззаганнай і прасіць Яе, каб Яна духоўна насіла яе дачку ці сына. Такім чынам тое, што было дрэннага падчас тых дзевяці месяцаў – a можа і падчас самаго зачацця, калі, напрыклад, дайшло да непрыняцця дзіцяці – Марыя будзе аздараўляць.
Вельмі Вас заахвочваю, каб Вы самі распачыналі і праходзілі такі працэс аздараўлення. Адпраўной кропкай можа быць, напрыклад, Божае Нараджэнне. Калі Ты на гэта вырашаешся, тады вяртаешся назад на дзевяць месяцаў і просіш Марыю, каб Яна духоўна зачала Цябе ў сваім Улонні і дзевяць месяцаў, да Божага Нараджэння, штодзённа Цябе бласлаўляла. Прасі Марыю, каб носячы Цябе духоўна пад Сэрцам, Яна адорвала Цябе ўсімі ласкамі так, як адорвала імі Езуса. Аздараўляючы хвіліну зачацця, жывучы ў Яе блаславенстве дзевяць месяцаў, 25 снежня, разам з Панам Езусам Ты народзішся для новага жыцця. Гэта вельмі прыгожая і вельмі плённая малітва. Можаш выбраць дзень зачацця ва Ўлонні Марыі, напрыклад, за дзевяць месяцаў да твайго нараджэння.

Источник: книга кс. Доминика Хмелевского «Кехаритумене»

Назад

Международный молитвенный конгресс в защиту жизни прошёл в Новогрудке

  1. Спасибо, весьма интересная статья.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Работает на WordPress & Автор темы: Anders Norén