Асаблівай малітвай, якая аб’яднае ўсіх абаронцаў жыцця, стане малітва святога Яна Паўла II, змешчаная напрыканцы энцыклікі Evangelium Vitæ:

О Марыя, світанне новага свету, Маці ўсіх, хто жыве, Табе даручаем справу жыцця.

Глянь, Марыя, на вялікае мноства дзяцей, якім не дазваляюць прыйсці ў свет, жабракоў, якія змагаюцца з нягодамі жыцця, мужчын і жанчын — ахвяр бесчалавечнага гвалту, старых і хворых, якія забіваюцца абыякавасцю або ілжывым спачуваннем.

Зрабі, каб усе, хто верыць у Твайго Сына, здолелі адкрыта і з любоўю абвяшчаць людзям нашай эпохі Евангелле жыцця.

Выпрасі ім ласку прыняцця яго як вечна новага дару, радасць усхвалення яго з удзячнасцю праз ўсё сваё жыццё і смеласць дзейсна і найстойліва сведчыць пра яго, каб яны маглі будаваць разам з усімі людзьмі добрай волі цывілізацыю праўды і любові у гонар і на хвалу Бога Творцы, Які палюбіў жыццё.

https://catholic.by/3/news/belarus/12448-sto-gado-tamu-legalizavali-aborty-belarus-daluchaetstsa-da-mizhnarodnaj-malitvy-peraprashennya-za-nyavinnuyu-kro